Барысаўскі БАТЭ выйшаў у другі кваліфікацыйны раунд Лігі чэмпіёнаў

У матчы ў адказ першага кваліфікацыйнага раунда БАТЭ перамог ісландскі "Валюр" з лікам 1:0.
Апошняе выпраўленне: 24.07.2008 12:07

Беларускі ў горадзе анёлаў

Вольга Гаварцова сёння на прэстыжным тэнісным турніры East West Bank Classic з прызавым фондам 600 тыс. даляраў, выйграла ў славачкі Даніэлы Гантуховай
Апошняе выпраўленне: 23.07.2008 21:29

Барысаўскі БАТЭ лідзіруе ў чэмпіянаце Беларусі пасля першага круга

19 ліпеня адбылося шэсць матчаў 15-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Матчы 16-га тура пройдуць 26 ліпеня: "Гомель" — "Граніт", "Нёман" — "Смаргонь", "Дняпро" — "Нафтан", "Тарпеда" — "Шахцёр", "Дарыда" — БАТЭ, "Віцебск" — "Савіт", "Дынама" (Мн) — "Лакаматыў", "Дынама" (Бр) — МТЗ-РІПА.
Апошняе выпраўленне: 21.07.2008 13:52

Матч Кубка Дэвіса паміж камандамі Беларусі і Польшчы завяршыўся з лікам 4:1на карысць польскай каманды

20 ліпеня перад матчам у беларускай камандзе раптоўна адбылася замена: замест Максіма Мірнага і Уладзіміра Валчкова на корт выйшлі маладыя спартсмены Андрэй Каратчэня і Павел Катляроў. У выніку парны паядынак завяршыўся перамогай польскай каманды (6:4, 6:0, 6:2), што забяспечыла палякам датэрміновую перамогу ў матчы.
Апошняе выпраўленне: 20.07.2008 19:22

Правядзенню матчу Кубка Дэвіса ў Мінску перашкодзіў дождж

Сёння павінен быў адбыцца паядынак беларусаў Максіма Мірнага і Уладзіміра Валчкова з палякамі Марыушам Фірстэнбергам і Марцінам Маткоўскім.
Апошняе выпраўленне: 19.07.2008 20:37

Футбольны арбітр Сяргей Шмолік і інспектар матчаў Мікалай Мяцельскі дыскваліфікаваныя пажыццёва

Пасяджэнне дысцыплінарнага камітэта АБФФ было прысвечана інцыдэнту, што адбыўся 5 ліпеня ў Віцебску падчас матчу 13-га тура нацыянальнага чэмпіянату паміж "Віцебскам" і наваполоцкім "Нафтанам". Рэферы ФІФА Сергей Шмолік, які абслугоўваў гэты матч у якасці галоўнага суддзі, выйшаў на поле ў стане алкагольнага ап'янення.
Апошняе выпраўленне: 17.07.2008 21:42

Складзены расклад матчу Кубка Дэвіса паміж камандамі Беларусі і Польшчы

18—20 ліпеня на адкрытых кортах мінскага Палаца тэніса пройдзе матч першага раунда плей-оф 1-й групы Еўра-афрыканскай зоны Кубка Дэвіса паміж камандамі Беларусі і Польшчы.
Апошняе выпраўленне: 17.07.2008 19:41

БАТЭ працягвае змаганне за галоўны прыз Лігі чэмпіёнаў

Барысаўскі БАТЭ з лікам 2:0 атрымаў перамогу над ісландскім "Валюрам" у першым матчы першага кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў.
Апошняе выпраўленне: 16.07.2008 18:53

Аляксандр Глеб: Я здольны забіць Лукашэнку

У Глеба спыталі наконт таго, ці няма ў яго жадання стаць кіраўніком краіны. Той адмовіўся ад такой перспектывы: “Я задаволены нашым прэзідэнтам”.
Апошняе выпраўленне: 28.06.2008 13:27

Расійская казка скончылася

“Іспанія была вельмі моцнай, і яна заслужыла перамогу”, - сказаў пасля ўчорашняга паўфіналу Еўра-2008 трэнер расійскай футбольнай зборнай Гус Хідынк.
Апошняе выпраўленне: 27.06.2008 09:40

Шанцаванне турак вычарапалася

Пасля гульні немцы прызналі, што гулялі так сабе. За ўвесь матч яны толькі тройчы трапілі ў вароты, але вынік максімальны!
Апошняе выпраўленне: 26.06.2008 09:53

Расія згуляе з Іспаніяй матч-рэванш

Такая паўфінальная пара на Еўра-2008 стварылася пасля ўчарашняй перамогі іспанцаў над італьянцамі ў чвэрцьфінале.
Апошняе выпраўленне: 23.06.2008 09:45

Хідынк з Расіяй перамог сваіх

Футбольныя адмыслоўцы кажуць пра вялізную ролю галандскага трэнера зборнай Расіі ў ейным удалым выступе на чэмпіянаце Еўропы.
Апошняе выпраўленне: 22.06.2008 10:51

Туркі чакаюць у фінале Іспанію

На пераапошняй хвіліне дадатковага часу Класніч, здавалася, вывеў харвацкую зборную ў паўфінал, але літаральна за некалькі секунда да канца Семіх лік зраўняў.
Апошняе выпраўленне: 21.06.2008 10:53

Немцы як яны ёсць

“Мы паказалі лепшыя якасці нямецкага футболу”, - сказаў пасля матча Швайнштайгер.
Апошняе выпраўленне: 20.06.2008 09:08
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя