"Акрэдытацыю ўсё СМІ прайшлі. Тэма закрытая". Як перадае БелаПАН, сёння аб гэтым заявіў міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгараў на прэс-канферэнцыі ў Мінску, адказваючы на пытанне аб магчымасці вяртання спартыўнай газеце "Прессбол" акрэдытацыі на летняй Алімпіядзе ў Пекіне.
- 29 лютага акрэдытацыя ўсіх СМІ скончылася, - дадаў першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта, памочнік прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцці турызму Генадзь Алексяенка.
- Гэтае пытаньне закрытае для міністра Грыгарава, але не для нас. Лічу, што тэхнічна вярнуць нам акрэдытацыю па ранейшаму магчыма. Будзем змагацца за свае правы, — заявіў галоўны рэдактар “Прессбол” Уладзімер Беражкоў у інтэрв’ю “Нашай Ніве”.
Беражкоў таксама пацвердзіў свае ранейшыя словы, што ў тым выпадку, калі газета так і не верне акрэдытацыю, то ён сыдзе з журналістыкі.
Нагадаем, што Сябры выканкаму НАК адзінагалосна прагаласавалі за пазбаўленне “Прессбола”, які з’яўляецца самым тыржаным спартовым выданнем краіны, алімпійскай акрэдытацыі. Падставай для пазбаўлення акрэдытацыі стаў артыкул Святланы Парамыгінай "Олимпийская помойка. НИИследованный миллиард" у нумары за 21 снежня мінулага года.
Вызваленыя вакансіі аддадзеныя “Народнай газеце” (журналіст) і “Рэспубліцы” (фатограф).






