02-05, 16:57

У беларусаў самыя вялікія шанцы выйграць чэмпіянат свету па хакеі

Прынамсі, так лічаць заўзятары, што заходзяць на сайт Міжнароднай федэрацыі хакею.

Там змешчана апытанне: “Якая каманда выйграе чэмпіянат свету 2008 года?”. Дык амаль чвэрць тых, хто ўзяў удзел у галасаванні, ставяць на Беларусь (24,7% па стане на 17.00 2 траўня).

Далей у фаварытах ідуць: Канада – 17,2%, Расія – 17%, Фінляндыя – 11%, Славакія – 6,1%, Чэхія – 5,2%.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя