“Вельмі задаволены тым, які мае хлопцы гулялі супраць такога аўтарытэтнага суперніка, як Швецыя”, - заявіў пасля ўчарашняга стартавага матча на чэмпіянаце свету па хакеі галоўны трэнер нашай зборнай Курт Фрэйзер.
“Калі б не страта Макрыцкага, здорава пашкодзіўшая нашым абарончым збудаванням, вынік цалкам мог быць і на нашу карысць”, - заявіў ён. Фрэйзер чакае змацнення гульні дзякуючы далучэнню да зборнай Руслана Салея, братоў Андрэя і Сяргея Касіцыных, а таксама Міхаіла Грабоўскага. І спадзяецца ў наступных матчах убачыць “сапраўднага Коваля”, галкіпера зборнай, які ўчора прапусціў ад шведаў ажно 6 шайбаў.
Сам Віталь Коваль назваў свой дэбют на чэмпіянаце свету блінам, які выйшаў камяком: “Мінімум дзве шайбы – тыя, што прапусціў мід шчыткоў, можна смела заносіць мне ў пасіў”.






