У другім матчы на чэмпіянаце свету зборная Беларусі гуляла ў сваім наймацнейшым складзе – прыехалі браты Касцмцыны, Грабоўскі і Салей з клубаў НХЛ.
Аднак гульню наша каманда паказала невыразную – дакладней, нічога не далі зрабіць супернікі, швейцарцы. Лік – 1:2. Гэта яўнае расчараванне пасля яскравай паразы ад шведаў у першым матчы – 5:6.
7 траўня гуляем з французамі. У выпадку перамогі трапім у наступны раунд чэмпіянату – 12-ку лепшых.






