Учора на Еўра-2008 прайшоў першы чвэрцьфінальны матч паміж зборнымі Партугаліі і Германіі. Мажліва, самы цікавы на гэтай стадыі плэй-оф.
Сышліся (умоўна, але ж) футбольныя рамантыка і прагматызм. І нямецкая машына не дала закружляць і спыніць сябе тэхнічным партугальцам на чале з Раналду.
Лік – 3:2 на карысць немцаў. Аднак немцы згулялі нават лепш, чымсьці гэта адлюстроўвае лік. Асабліва вызначыліся Балак і Швайнштайгер, які забіў і аддаў дзве галявыя перадачы.
“Мы паказалі лепшыя якасці нямецкага футболу”, - сказаў пасля матча Швайнштайгер.
Сёння на Еўра чвэрцьфінал Харватыя – Турцыя. Пераможца ў паўфінале сустрэнецца з немцамі. На групавой стадыі гэтага чэмпіянату Харватыя і Германія ўжо гулялі – і харваты перамаглі.




