21-06, 10:47

Туркі чакаюць у фінале Іспанію

Ва ўчарашнім чвэрцьфінале на Еўра-2008 зборная Турцыя перамагла Харватыю толькі ў серыі пенальці. 

Асноўны час гульні завяршыўся з лікам 0:0. На пераапошняй хвіліне дадатковага часу Класніч, здавалася, вывеў харвацкую зборную ў паўфінал, але літаральна за некалькі секунд да канца Семіх лік зраўняў.

Пенальці харваты выканалі вельмі дрэнна – два ўдары міма, адзін парыраваў турэцкі варатар-ветэран Рушцю. Туркі не прамахваліся.

У паўфінале Турцыя згуляе з Германіяй. Пасля перамогі над харватамі галоўны трэнер зборнай турцыі Фаціх Церым заявіў, што іх мэта – фінал, а лідэр каманды Ніхат сказаў, што туркі чакаюць там іспанцаў, якія заўтра гуляюць у чвэрцьфінальным матчы з чэмпіёнамі свету італьянцамі.

А сёння не менш цікавы трэці чвэрцьфінал: гуляюць Галандыя і Расія.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя