22-06, 10:48

Хідынк з Расіяй перамог сваіх

Футбольныя адмыслоўцы кажуць пра вялізную ролю галандскага трэнера зборнай Расіі ў ейным удалым выступе на чэмпіянаце Еўропы. Стартаваўшы з разгромнага паражэння ад іспанцаў з лікам 1:4, расіяне знайшлі сваю гульню. Можна казаць нават пра рускую машыну. І ўчора пасля перамогі над фаварытамі турніра галандцамі, якія разграмілі чэмпіёнаў і віцэ-чэмпіёнаў свету італьянцаў і французаў, зборная Расіі выйшла ў паўфінал.

Расія мела перавагу і тэрытарыяльна, і па небяспечных момантах у варот суперніка цягам усяго асноўнага часу. І лагічна павяла ў ліку пасля гола Паўлючэнкі на 56-й хвіліне. Але галандцы здолелі зраўняць лік (Ван Нісцельрой) на 86-й хвіліне.

У дадатковы час таксама дамінавалі расіяне, галандцы ж, выглядала на тое, былі не супраць давесці справу да пенальці. Але Тарбінскі і Аршавін, якога цалкам могуць прызнаць лепшым футбалістам Еўра, зрабілі лік 3:1.

Расія ў паўфінале – упершыню ў сваёй гісторыі. Гус Хідынк казаў перад гэтым матчам, што не супраць стаць антыгероем года ў сябе на радзіме – і гэта яму ўдалося.

У паўфінале расіян чакаюць італьянцы ці іспанцы. Цікава, каб у гэтым чвэрцьфінале на Еўра-2008 перамаглі апошнія – тады атрымаецца матч-рэванш.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя