23-06, 09:42

Расія згуляе з Іспаніяй матч-рэванш

Такая паўфінальная пара на Еўра-2008 стварылася пасля ўчарашняй перамогі іспанцаў над італьянцамі ў чвэрцьфінале.

Гульня атрымалася цягамотнай – на нізкіх хуткасцях і з мінімумам вострых момантаў каля варот. 0:0 - у асноўны і дадатковы час, а пенальці лепш прабілі футбалісты зборнай Іспаніі.

Варатар іспанцаў Касільяс, які адбіў два пенальці, пасля матча заявіў, што нарэшце фартуна павярнулася да яго каманды тварам на топ-турнірах.

26 чэрвеня Іспанія праверыць яе яшчэ раз у паўфінале супраць Расіі. Каманды ўжо сустракаліся на гэтым чэмпіянаце ў першым туры групавой стадыі. Тады іспанцы разграмілі расіян з лікам 4:1. Так што, гэта будзе і матч-рэванш, і гульня за выхад у фінал Еўра-2008.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя