26-06, 09:51

Шанцаванне турак вычарапалася

Учора ў паўфінале Еўра-2008 зборная Турцыя прайграла камандзе Германіі з лікам 2:3. У матчах з чэхамі і харватамі туркі на апошніх хвілінах выратоўваліся і перамагалі, аднак з немцамі не атрымалася.

Пры гэтым лепш гулялі менавіта турэцкія футбалісты – нягледзячы на процьму траўмаваных гульцоў, ды яшчэ і лідэраў. Яны павялі ў ліку на 22-хвіліне (Угур), але на 26-й немцы забілі ў адной з рэдкіх кантратак на 26-й (Швайнштайгер). Другі тайм был прыкладна роўным. На 78-й забівае Клозе, туркі ідуць наперад – і, здавалася, зноў выратоўваюць гульню (86-я хвіліна, Семіх). Але спрыяла і немцам: 90-я хвіліна – гол Лама.

Пасля гульні немцы прызналі, што гулялі так сабе. За ўвесь матч яны толькі тройчы трапілі ў вароты, але вынік максімальны! Капітан зборнай Германіі Балак заявіў, што галоўным фактарам перамогі над туркамі стала псіхалагічная моц яго партнёраў. Туркі ж кажуць пра тое, што яны дамінавалі, але супернік перамог іхняй жа зброяй.

У фінале Германія будзе гуляць альбо з Іспаніяй, альбо з Расіяй (іх паўфінал сёння).
 

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя