Расійская каманда завяршыла свой выступ на чэмпіянаце Еўропы. Учора расійцы зноў прайгралі іспанцам з буйным лікам – 0:3.
“Так, я вельмі расчараваны паразай, але вельмі ганаруся тым, што мы змаглі заняць трэцяе месца. Іспанія была вельмі моцнай, і яна заслужыла перамогу”, - сказаў пасля матчу трэнер расійскай зборнай Гус Хідынк.
- Мы прайгралі вельмі прыстойнаму суперніку. У Іспаніі вельмі моцная зборная. Мы не змаглі пратрымацца на адным узроўні з ёй і надзейна згуляць у абароне, на што іспанцы і зрабілі стаўку.
У іспанцаў хапіла моцы і тэхнікі, каб ударыць і забіць годл. Яны заслужылі гэты поспех. Адну гадзіну мы можам пратрымацца, але вельмі складана вытрываць больш у паядынку з камандай, якая гуляе ў такі футбол у адзін дотык.
Але, калі эмоцыі суціхнуць, мы будзем ганарыцца не толькі вынікам, але і той гульнёй, якую паказалі на гэтым чэмпіянаце.
Трэнер іспанцаў Луіс Арагонес кажа:
- Мы пачалі гуляць так, як гэта падабаецца расійцам, - скарыстоўвалі даўгія закіды і г.д. Але потым мы паспрабавалі часцей кантраляваць мяч. Мы забілі тры галы, а ў паўфіналах гэта вельмі цяжка. Мы пагутарылі ў перапынку і вырашылі, што неабходна ўзвінціць тэмп, паколькі забіты гол сур’ёзна б ускладніў жыццё нашаму суперніку, і менавіта так гэта адбылося.




