16-07, 18:12

БАТЭ працягвае змаганне за галоўны прыз Лігі чэмпіёнаў

Барысаўскі БАТЭ з лікам 2:0 атрымаў перамогу над ісландскім "Валюрам" у першым матчы першага кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў.

 Гульня прайшла 15 ліпеня ў Барысаве на гарадскім стадыёне. Перамогу чэмпіёну Беларусі прынёс форвард Генадзь Блізнюк, які вызначыўся на 72-й і 78-й хвілінах.

 

Гульня ў адказ пройдзе 23 ліпеня ў Рэйк'явіку. Пераможца пары БАТЭ - "Валюр" у другім кваліфікацыйным раундзе згуляе з бельгійскім "Андэрлехтам", паведамляе БелаПАН.

 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя