17-07, 17:40

Складзены расклад матчу Кубка Дэвіса паміж камандамі Беларусі і Польшчы

18—20 ліпеня на адкрытых кортах мінскага Палаца тэніса пройдзе матч першага раунда плей-оф 1-й групы Еўра-афрыканскай зоны Кубка Дэвіса паміж камандамі Беларусі і Польшчы.

Капітан беларускай каманды Дзмітры Татур выставіў на матч Максіма Мірнага (368-мы нумар сусветнага рэйтынгу), Уладзіміра Валчкова (423), Андрэя Каратчэню (751) і Паўла Катлярова (977).

Капітан польскай каманды Радослаў Шыманік прывёз у Мінск Міхала Пжысежнага (414), Ежы Яновіча (681), Марыуша Фірстэнберга і Марціна Маткоўскага (адзіночнага рэйтынгу не маюць, 19-ты парны рэйтынг).

У выніку лёсавання, што прайшло 17 ліпеня ў гарадской ратушы, быў складзены расклад матчу.

18 ліпеня (адзіночныя сустрэчы): Уладзімір Валчкоў — Міхал Пжысежны, Максім Мірны — Ежы Яновіч.

19 ліпеня (парная гульня): Максім Мірны/Уладзімір Валчкоў — Марыуш Фірстэнберг/Марцін Маткоўскі.

20 ліпеня (адзіночныя сустрэчы): Максім Мірны — Міхал Пжысежны, Уладзімір Валчкоў — Ежы Яновіч, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя