21-07, 13:42

Барысаўскі БАТЭ лідзіруе ў чэмпіянаце Беларусі пасля першага круга

19 ліпеня адбылося шэсць матчаў 15-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Тур, нагадаем, адкрыўся 16 ліпеня матчам мінскага "Дынама" і магілёўскага "Савіта". Гульня прайшла ў сталіцы і завяршылася перамогай "Дынама" з лікам 3:2 (Мбанангой, 4, Рак, 49, Паўлючак, 77; Марозаў, 24, Рэкіш, 69).

Вынікі матчаў, што адбыліся 19 ліпеня:

"Дынама" (Брэст) — "Лакаматыў" (Мінск) — 1:0 (Цэван, 16);

"Нёман" (Гродна) — "Граніт" (Мікашэвічы) — 0:1 (Януш, 46+);

"Віцебск" — БАТЭ (Барысаў) — 0:2 (Блізнюк, 16-пен., Радыёнаў, 43);

"Тарпеда" (Жодзіна) — "Нафтан" (Наваполацк) — 0:3 (Верхаўцоў, 40, Трухаў, 68, Разумаў, 69);

"Дняпро" (Магілёў) — "Смаргонь" — 5:0 (Сазанкоў, 12, 57, 59, Гаўрушка, 27, 76);

"Дарыда" (Мінскі раён) — "Шахцёр" (Салігорск) — 0:2 (Чалей, 34, Бранфілаў, 70).

Заключная гульня тура і ўсяго першага круга пройдзе 21 ліпеня: у Мінску на стадыёне "Трактар" сустрэнуцца МТЗ-РІПА і "Гомель".

Становішча каманд: БАТЭ — 37 ачкоў, МТЗ-РІПА — 29, "Дынама" (Мн) — 27, "Віцебск" — 25, "Нафтан" — 24, "Шахцёр", "Дняпро" — па 23, "Дынама" (Бр) — 22, "Граніт", "Тарпеда" — па 18, "Смаргонь", "Гомель" — па 16, "Нёман" — 15, "Савіт" — 13, "Лакаматыў" — 12, "Дарыда" — 7.

Матчы 16-га тура пройдуць 26 ліпеня: "Гомель" — "Граніт", "Нёман" — "Смаргонь", "Дняпро" — "Нафтан", "Тарпеда" — "Шахцёр", "Дарыда" — БАТЭ, "Віцебск" — "Савіт", "Дынама" (Мн) — "Лакаматыў", "Дынама" (Бр) — МТЗ-РІПА, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя