23-07, 20:54

Беларускі ў горадзе анёлаў

Вольга Гаварцова сёння ўначы на прэстыжным тэнісным турніры East West Bank Classic, што пачаўся 21 ліпеня ў Лос‑Анджэласе (Каліфорнія) з прызавым фондам 600 тыс. даляраў, выйграла ў славачкі Даніэлы Гантуховай — 6:2, 6:4.

Гантухова займае 12-ты радок у сусветным рэйтынгу, тады як Гаварцова - 43-ці.

У трэцім раўндзе Вольга сустрэнецца з Ніколь Вайдзішавай (Чэхія). Таксама моцная тэнісістка. У яе 22-гі рэйтынг.

А ў першым раўндзе ураджэнка Пінску перамагла сваю суайчынніцу Дар’ю Куставу 6:3, 6:4.

З другога раўнду ўступіць у барацьбу і Вікторыя Азаранка. Яна згуляе з прадстаўнічкай Тайваню Чань Юнань. Яна паслабей беларускі. У Вікторыі - 16-е месца ў сусветным рэйтынгу, тады як у Чань Юнань - 31-е.

Выступаюць беларускі (дуэт Гаварцова / Кустава і дуэт Пучак / Азаранка) і ў парным разрадзе.

Хварэем за нашых, паведамляе Наша Ніва.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя