У матчы ў адказ першага кваліфікацыйнага раунда БАТЭ перамог ісландскі "Валюр" з лікам 1:0.
Адзіны гол на 1-й хвіліне матчу забіў Ігар Стасевіч. Гульня прайшла ўвечары 23 ліпеня ў Рэйк'явіку на стадыёне "Водафан-Вельрын".
БАТЭ выступаў у наступным складзе: Верамко, Хагуш, Ржэўскі (Казанцаў, 80), Сасноўскі, Юрэвіч, Ліхтаровіч (к), Крывец, Сівакоў, Жаўнерчык, Стасевіч (Няхайчык, 74), Радыёнаў (Скавыш, 73).
У першым матчы, які адбыўся 15 ліпеня ў Барысаве, БАТЭ перамог з лікам 2:0.
У другім кваліфікацыйным раундзе 30 ліпеня і 6 жніўня БАТЭ сустрэнецца з бельгійскім "Андэрлехтам". Першы матч беларускі чэмпіён правядзе ў гасцях, паведамляе БелаПАН.






