Беларускія і літоўскія праваабаронцы сустрэліся ў Літве

Учора на канфэрэнцыі ў Сэйме Літоўскай Рэспублікі абмяркоўваліся праблемы грамадзтва і журналістыкі ў Беларусі напярэдадні парлямэнцкіх выбараў.
Апошняе выпраўленне: 24.07.2008 22:11

Улада павінна быць маральнай

Размова з кіраўніком дэлегацыі па справах адносін з Беларуссю Еўрапарламента Яцкам Пратасевічам адносна коштаў на шангенскія візы для беларусаў.
Апошняе выпраўленне: 24.07.2008 13:09

Рытуальны візіт Уга Чавэса ў Мінск

23 ліпеня Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс наведае Беларусь. Практычна ўсе інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць пра дадзеную сустрэчы, а беларускі ўрад вядзе падрыхтоўку да сустрэчы, забяспечваючы як заўсёды беспрэцэдэнтныя меры перасцярогі, перакрываючы рух на шматлікіх вуліцах Мінску.
Апошняе выпраўленне: 22.07.2008 16:56

Украіна адключыць расейскія тэлеканалы

Нацрада па пытаннях тэлебачання ды радёвяшчання Украіны прыстрашыла іншаземныя каналы, што ў выпадку працягу практыкі спэкуляцыі на моўнай тэме яна ўздыме пытанне пра правамернасць прысутнасці такіх тэлеканалаў у кабэльных тэлесетках Украіны.
Апошняе выпраўленне: 22.07.2008 14:39

Загінуў намеснік старшыні ТБК Літвы

У свой 31 дзень народзінаў трагічна загінуў віленскі беларус Валеры Місюк. Трагедыя адбылася ў Беларусі, ў вёсцы на Мядзельшчыне, адкуль паходзілі ягоныя бацькі. Як патлумачыў старшыня Таварыства беларускай культуры ў Вільні Хведар Нюнька, Валерыя Місюка забіла токам у лазні.
Апошняе выпраўленне: 21.07.2008 15:33

Уга Чавес плануе на гэтым тыдні наведаць з візітам Беларусь

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес плануе на гэтым тыдні наведаць з візітам Беларусь. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў пасольстве Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Мінску.
Апошняе выпраўленне: 21.07.2008 11:45

Прэзідэнт Ірана станоўча ацаніў перамовы з міжнароднымі пасрэднікамі

У Жэневе адбылася сустрэча Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Хаўера Саланы і Джалілі, удзел у якой узялі намеснікі міністраў замежных спраў "шасцёркі" і намеснік дзяржсакратара ЗША Уільям Бернс
Апошняе выпраўленне: 20.07.2008 18:46

Кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Барозу: Мы выкарыстоўваем усе магчымасці, каб наладзіць сувязі з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

"Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, правядзенне парламенцкіх выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, павага фундаментальных свабод, уключаючы свабоду выказвання і сходу, незалежнасць юстыцыі, адмена пакарання смерцю — усё гэта важныя складовыя пытання", — піша Барозу.
Апошняе выпраўленне: 18.07.2008 21:11

Беларускія сацыял-дэмакраты запрасілі назіраць за выбарамі сваіх калег з Еўрапарламента

Група дэпутатаў-сацыялістаў Еўрапейскага парламента мае намер прыехаць у Беларусь і правесці кароткатэрміновае назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў. Еўрадэпутатаў запрасілі лідэры трох сацыял-дэмакратычных групаў: Мікола Статкевіч, Станіслаў Шушкевіч і Вольга Казуліна. Прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў не задаволеныя тым, што еўрадэпутатаў запрасілі без узгадненьня з імі.
Апошняе выпраўленне: 17.07.2008 17:16

Моладзь Вільні салідарна з Беларуссю

Адразу дзве акцыі салідарнасці прайшло 16 ліпеня ў сталіцы Літвы – Вільні.
Апошняе выпраўленне: 17.07.2008 15:13

У Малайзіі арыштаваны лідэр апазыцыі

У Малайзіі арыштаваны лідэр апазыцыі, кіраўнік Партый народнай справядлівасці Анвар Ібрагім. Яго падазраваюць у гомасэксуальнай сувязі са сваім былым 23‑хгадовым памчонікам.
Апошняе выпраўленне: 16.07.2008 22:28

Германія адклала да 2011 года адкрыццё межаў для працоўных мігрантаў з Усходняй Еўропы

Германскі ўрад пацвердзіў сваё рашэнне адкласці да 2011 года адкрыццё межаў для працоўных мігрантаў з Усходняй Еўропы, нягледзячы на дэфіцыт працоўнай сілы ў краіне. Пры гэтым для кваліфікаваных работнікаў будзе зроблена выключэнне.
Апошняе выпраўленне: 16.07.2008 18:48

Беларусы вышлі на Марш ў Нью-Ёрку

У нядзелю, 13 ліпеня, у Нью-Ёрку адбыўся Марш Паняволеных Народаў, які ад 1959 году праводзіцца кожны год, каб прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемаў паняволеных нацыяў, якія пакутавалі і пакутуюць пад дыктатарскімі ды таталітарнымі ўрадамі, а таксама пад чужынскім панаваннем.
Апошняе выпраўленне: 15.07.2008 11:01

У Беластоку адкрылі Цэнтр культуры Беларусі

Гэта структурнае падразьдзяленьне беларускай амбасады, якое павінна займацца прэзэнтацыяй і прапагандай беларускай культуры ў Польшчы.
Апошняе выпраўленне: 06.07.2008 11:21

У Польшчы адкрываецца Цэнтар культуры Беларусі

Гэтая ўстанова будзе часткай беларускай амбасады, і яго мэта дэманстраваць культуру і мастацтва сваёй краіны, а таксама дапамагаць культурніцкім праектам беларускай нацыянальнай меншасьці. Прэзентацыя цэнтра ўжо прайшла ў Варшаве, а знаходзіцца ён будзе ў Беластоку.
Апошняе выпраўленне: 03.07.2008 13:27
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя