Залатога Туркменбашы прыбяруць з цэнтра Ашгабата. Такое рашэнне датычна помніка былому прэзідэнту краіны прынялі туркменскія ўлады, паведамляюць інфармагенцтвы.
Арку Нейтралітэту, адным з элементаў якой ёсць постаць Сапармурата Ніязава, вырашана перанесці на ўскраіну Ашгабата, “адкуль бярэ пачатак аднайменны праспект і фармуецца новы сучасны архітэктурны ансамбль”.
Цяпер гэта збудаванне стаіць у цэнтры туркменскай сталіцы каля Прэзідэнцкага палаца – яно мае форму трыножніка і 75 метраў у вышыню. Наверсе стаіць – пазалочаны помнік Ніязаву, які круціцца. Яго ўсталявалі падчас ягонага прэзідэнцтва “па просьбах працоўных”.






