Прэзідэнт Украіны збіраўся вступіць сёння з пасланнем да парламента. Але дэпутаты Блока Юліі Цімашэнкі, прэм’ер-міністра краіны, заблакавалі працу Рады. І ейны спікер Арсень Яцанюк закрыў пасяджэнне.
Цімашэнкаўцы патрабавалі, каб да выступу Віктара Юшчанкі парламент разгледзеў антыінфляцыйныя законы, а таксама прыняў кадравыя рашэнні што да Фонда дзяржмаёмасці Украіны, перадаюць інфармагенцтвы.
Юшчанка назваў блакаванне, учыненае партнёрамі па кіроўнай кааліцыі, беспрэцэдэнтным выпадкам, але выступіў за захаванне гэтай самай кааліцыі.




