У нядзелю, 13 ліпеня, у Нью-Ёрку адбыўся Марш Паняволеных Народаў, які ад 1959 году праводзіцца кожны год, каб прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемаў паняволеных нацыяў, якія пакутавалі і пакутуюць пад дыктатарскімі ды таталітарнымі ўрадамі, а таксама пад чужынскім панаваннем.

Сябры Беларускага Моладзевага Руха Амэрыкі прынялі актыўны удзел у гэтым мерапрыемстве, каб узняць свой голас супраць пра-маскоўскага дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі, каб паказаць волю да змагання за дэмакратычную і сапраўды незалежную Бацькаўшчыну, каб прыцягнуць увагу амэрыканскага грамадства да праблемаў Беларусі.

Маладыя беларусы і беларускі вышлі на Марш ў Нью-Ёрку, каб нагадаць усім, што свет яшчэ поўны ўціску і прыгнёту, што свабода не прыходзіць сама па сабе, што за яе трэба змагацца.
Фотаздымкі зроблены Анатолем Старковым і Сяргеям Навумчыкам (Radio Liberty)






