16-07, 18:35

Германія адклала да 2011 года адкрыццё межаў для працоўных мігрантаў з Усходняй Еўропы

Германскі ўрад пацвердзіў сваё рашэнне адкласці да 2011 года адкрыццё межаў для працоўных мігрантаў з Усходняй Еўропы, нягледзячы на дэфіцыт працоўнай сілы ў краіне. Пры гэтым для кваліфікаваных работнікаў будзе зроблена выключэнне.

Як зазначае агенцтва РІА Новости, усе дзяржавы Еўрасаюза, за выключэннем Германіі і Аўстрыі, знялі гэтыя абмежаванні. Германія, якая апярэджвае па ўзроўні эканамічнага развіцця іншыя краіны ЕС, апраўдвае гэтыя меры беспрацоўем, якое закранула тры мільёны грамадзян, а таксама пагрозай дэмпінгу на рынку працы, з якім яна можа сутыкнуцца з-за блізкасці да яе усходнееўрапейскіх дзяржаў.

Разам з тым Германія заявіла пра намер зрабіць захады для барацьбы з недахопам кваліфікаванай працоўнай сілы. З гэтай мэтай будуць мягчэйшыя патрабаванні да кваліфікаваных замежных работнікаў. У прыватнасці, з 1 студзеня 2009 года мінімальны ўзровень гадавога даходу для мігрантаў будзе зніжаны з 86,4 да 63,6 тысячы еўра. Акрамя таго, у Германіі прыезджыя з краін ЕС больш не павінны будуць пацвярджаць свае дакументы аб адукацыі, як гэта адбываецца цяпер. Міністэрства працы таксама заявіла пра стварэнне сістэмы, якая дазваляе адсочваць патрэбы прадпрыемстваў у працоўных руках, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя