Паводле такога абвінавачання прадугледжана да 20 год турмы. Гомасэксуалізм забаронены ў гэтай краіне.
Сам Анвар Ібрагім кажа, што абвінавачаньні сфабрыкаваныя з мэтай не дапусціць яго прыходу да ўлады.
Арышт Анвара можа справакаваць сур’ёзны унутрыпалітычны крызіс у краіне, дзе лідэр апазыцыі карыстаецца шалёнай папулярнасцю.
Большасць насельніцтва краіны верыць у ягоную невінаватасць, мяркуючы, што абвінавачанні сфабрыкаваныя ў рамках палітычнай вайны супраць лідэра апазыцыі. 10 гадоў таму супраць Ібрагіма ўпершыню выставілі такія абвінавачванні, калі ён толькі перайшоў у апазыцыю. З часам суд апраўдаў яго.
Гэтым разам у кампанію абароны Ібрагіма актыўна ўключылася ягоная жонка.
Малайзіяй кіруе аўтарытарны рэжым, які грунтуецца на ісламе і малайскім нацыяналізме, а абапіраецца на кантроль над уласнасцю і сілавымі структурамі, паведамляе Наша Ніва.




