17-07, 12:15

Моладзь Вільні салідарна з Беларуссю

Адразу дзве акцыі салідарнасьці прайшло 16 ліпеня ў сталіцы Літвы – Вільні.

А 15 гадзіне, прыкладна 20 актывістаў зь маладзёвых арганізацый Малады Фронт, “StudAlliance”, БУНТ, ды і простыя маладзёны сабраліся каля будынку беларускай амбасады ў Літве.

Акцыя была распачата пэрфомансам. Мінакам было прадэманстравана, як у Беларусі праводзяцца “апэратыўныя дзеянні” і лозунгі на плакатах былі наступныя: “У Вас ёсьць балты і гайкі? Вы п’еце сок? Мы прыйдзем да Вас!”. На падыходах, мінакам раздавалі ўлёткі, у якіх было пазначаны асноўны сэнс акцыі: выкрыццё абсурду прывінтыўных затрыманняў і патрабаванне незалежнага і адкрытага раследвання выбуху ў Мінску 4 ліпеня. Цягам 10 хвілін, пасля настойлівых просьбаў літоўскай аховы і паліцыі, пэрфоманс быў згорнуты, але на гэтым дзеяньне не скончылася і маладафронтавец Кірыл Атаманчык перадаў у беларускую амбасаду афіцыйную заяву, у якой казалася пра заклапочанасць моладзі ў сувязі з тым, што выбух выкарыстоўваецца, як негалосны загад для распачынання рэпрэсій супраць дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі. Дадзеную заяву прынялі супрацоўнікі амбасады.

На гэтым, акцыя салідарнасці ў Вільні не скончылася. Увечары, у цэнтры Вільні, прадстаўнікі Маладога Фронту і беларускі студэнты правялі яшчэ адну акцыю, якая была накіравана на інфармаванне жыхароў літоўскай сталіцы з тым, які пераслед адбываецца на сёняшні дзень ў розных рэгіёнах Беларусі. Дзесяткі свечак, а таксама бел-чырвона-белыя сцягі і транспаранты на розных мовах былі добра бачны за некалькі соцен мэтраў на падыходах да гэтага месца. У другой акцыі ўдзельнічала некалькі дзесяткаў чалавек.

Распавядае ўдзельнік абедзвух акцый, маладафронтавец Кірыл Атаманчык:

- Сёняшні дзень паказаў, што моладзь, нават па-за межамі сваёй краіны не застаецца ў баку ад беларускіх праблемаў. Той факт, што прадстаўнікі дыпляматычнай місіі Беларусі ў Літве адгукнуліся на маё патрабаваньне і выйшлі зь амбасады, сьведчыць аб тым, што ўлады бачаць рашучасьць у гэтых дзеяньнях і таму проста не могуць іх кантраляваць, а таму зь імі прыходзіцца лічыцца. Акцыя, якая адбылася ўвечары паказала, што абсалютная большасьць нашых суседзяў, літоўцаў, заклапочаны нашымі праблемамі і шчыра нас падтрымлівацюць, што робіць салідарнасьць яшчэ мацней, дзякуючы такой падтрымкі зь боку нашых бліжэйшых суседзяў.

Радыё  Рацыя

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя