21-07, 11:31

Уга Чавес плануе на гэтым тыдні наведаць з візітам Беларусь

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес плануе на гэтым тыдні наведаць з візітам Беларусь. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў пасольстве Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Мінску.

"Візіт прэзідэнта Чавеса ў Беларусь плануецца на працягу гэтага тыдня. Дата ўдакладняецца"
, — заявілі ў пасольстве.

Уга Чавес наведваў Беларусь двойчы — у ліпені 2006 года і ў чэрвені 2007-га. У снежні 2007 года Венесуэлу наведаў Аляксандр Лукашэнка. Падчас яго візіту адбылося адкрыццё беларуска-венесуэльскага сумеснага прадпрыемства па здабычы нафты "ПетраВенБел" у штаце Ансаатэгі, быў падпісаны шэраг міжурадавых і міжведамасных дакументаў у розных сферах. У лютым гэтага года Уга Чавес таксама планаваў наведаць Беларусь, Расію і КНР, аднак візіт быў адкладзены, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя