22-07, 14:32

Украіна адключыць расейскія тэлеканалы

Нацрада па пытаннях тэлебачання ды радёвяшчання Украіны прыстрашыла іншаземныя каналы, што ў выпадку працягу практыкі спэкуляцыі на моўнай тэме яна ўздыме пытанне пра правамернасць прысутнасці такіх тэлеканалаў у кабэльных тэлесетках Украіны.

Паводле нацыянальнай рады, спэкуляцыі на моўнай тэме «сталіся ці не галоўнай навіновай тэмай сюжэтаў некаторых СМІ».

«Асабліва гэтым вызначаецца РТР «Планета». Неправераная, тэндэнцыйная, а частка і адкрыта правакацыйная інфармацыя становіцца нормай для гэтага тэлеканалу», — сказана ў заяве.

«Пры актыўнай дапамозе асобных расейскіх тэлеканалаў пашыраюцца абсурдныя сцверджанні пра тое, што Нацыянальная рада вымагае ад расейскіх тэлекампаній, што перадаюць свае праграмы ў кабэльных тэлесетках Украіны, перакладу іх праграм на ўкраінскую мову», — вядзецца ў лісце Нацрады.

Нацыянальная рада інфармуе, што «ў выпадку працягу дэзінфармавання гледачоў ды наўмысных спэкуляцый на тэмах, што правакуюць палітычныя процістаянні, шкодзяць добрасуседзкім стасункам Украіны і Расейскай Фэдэрацыі», яна будзе вымушаная разгледзець пытанне пра правамернасць прысутнасці такіх замежных тэлеканалаў у кабэльных тэлесетках Украіны, паведамляе Наша Ніва.

 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя