23 ліпеня Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс наведае Беларусь. Практычна ўсе інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць пра дадзеную сустрэчы, а беларускі ўрад вядзе падрыхтоўку да сустрэчы, забяспечваючы як заўсёды беспрэцэдэнтныя меры перасцярогі, перакрываючы рух на шматлікіх вуліцах Мінску.
Што тычыцца сустрэчы Уго Чавэса, то паводле афіцыйных крыніц сустракаць былога вайскоўца будзе намеснік міністра прамысловасці Гурыновіч. Але гэта не азначае, што так яно і будзе. Планы ў кіраўніцтва краіны могуць змяніцца ў апошні момант. Іншая справа, трэба меркаваць, Віктар Шэйман не будзе браць удзел у перамовах.
Што тычыцца маскоўскай сустрэчы Чавэса, дык беларуска-расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў адзначае, што вынікі сустрэчы наўрад ці будуць даспадобы Уго Чавэсу. Апетыт венесуэльскага кіраўніка павялічваецца. Паводле Андрэя Суздальцава Чавас просіць у Расеі зенітныя сістэмы “Буг”, шэсць рознага тыпу падводных лодак, а таксама вядзе перамовы пра транспартную і баявую авіяцыю. Акрамя гэтага Венесуэла жадае набыць снайперскія вінтоўкі, і сістэму “Ігла”. Паводле палітолага, ўсё згаданае ўзбраенне не можа быць так проста прададзена, але Чавэс не жадае ісці, паводле расейскага МЗС, на падпісанне даволі жорсткай умовы продажу-куплі. Таму падпісанне канкрэтнага кантракта не чакаецца. Але з улікам запытаў Чавэса можна казаць, што Беларусь не мае такой зброі і канкурэнтам для Расеі яна не з’яўляецца.
Тут варта адзначыць, што Беларусь сапраўды не ў стане канкураваць з Расеяй, таму і сустрэча з беларускім лідэрам для венесуэльскага прэзідэнта не носіць нейкага стратэгічнага характару, пра гэта адзначае і Валер Карбалевіч, беларускі палітолаг.
Што тычыцца нейкіх крэдытаў, то венесуэльскі лідэр актыўна дапамагае і Кубе, і іншым краінам Лацінскай Амерыкі. Таму на гэтым фоне Лукашэнка таксама гатовы стаць у чаргу да багатага лацінаамерыканскага “дзядзькі”. Але ці будзе атрыманы крэдыт, ці не – невядома. Чавэс гатовы інвеставаць, але толькі пад канкрэтныя праекты. Да таго ж інфармацыя пра дадзеныя крэдыты даволі супярэчлівая.






