Дзякуючы дзяржаўным сродкам масавай інфармацыі, беларускія грамадзяне змаглі даведацца пра праблемы якія ўзніклі падчас перамоваў па справе памяншэння кошту візаў паміж Беларуссю і Еўразвязам. Але беларусам не давялі пазіцыю Еўразвяза ў гэтым пытанні.
Па словах прадстаўнікоў МЗС перамовы знаходзяцца ў тупіку з-за палітычных патрабаванняў Еўразвязу, хаця справа візаў чыста гуманітарная. Аднак, на жаль, беларусы не даведаліся пазіцыі іншага боку. Мы паспрабавалі яе выясніць. З кіраўніком дэлегацыі па справах адносін з Беларуссю Еўрапарламента Яцкам Пратасевічам пагутарыў карэспандэнт Рацыі Зміцер Косьцін.
- Беларускае МЗС распаўсюдзіла заяву, што Еўрапейскі Звяз палітызуе пытанне памяншэння кошту візаў, і тым самым парушае правы беларусаў на свабоду перамяшчэння. Як бы Вы маглі пракаментаваць такую заяву?
- Беларускі МЗС сваёй заявай даводзіць, што не разумее на чым палягае свабода перамяшчэння еўрапейскіх грамадзянаў па Еўропе. Гэтая свабода без ніякіх умоваў, без граніц, без віз і дадатковых аплатаў распаўсюджваецца на прасторы Еўрапейскага Звязу на грамадзянаў краін-чальцоў Звязу. На жаль нідзе на свеце няма так, што кожны можа падарожнічаць паўсюды дзе захоча. Ні мексіканцы не ўязджаюць у ЗША без візаў, ні кітайцы ў Расію, ані таксама грамадзяне дзяржаваў не-сябраў Еўразвязу не маюць свабоднага доступу на тэрыторыю дзяржаваў чальцоў Звязу.
- А ці можна нейкім чынам дамовіцца аб палягчэнні рэжыму атрымання візаў?
- Пра свабодны доступ можа быць дамоўлена паміж дзяржавамі, напрыклад Беларуссю і Краінамі Еўразвязу, калі тая, другая, дзяржава, у гэтым выпадку Беларусь, будзе прытрымлівацца элементарных асноўных правоў чалавека для сваіх грамадзянаў. Еўразвяз ад пачатку казаў, што гатовы дамаўляцца з Беларуссю, гэтак сама як дамовіўся з Украінай ці Расіяй, але сітуацыя у Беларусі павінна трохі палепшыцца, каб была хаця б такая як у Расеі і Ўкраіне.
- Некалькі месяцаў таму ўзнікла ініцыятыва дэпутатаў Еўрапарламенту па зборы подпісаў пад зваротам у Еўрапейскую Камісію аб зніжэнні кошту візаў для грамадзянаў Беларусі. Што зараз з гэтай ініцыятывай?
- Шмат еўрадэпутатаў апелююць да ўладаў Еўразвязу, пра тое каб правесці аднабаковае зніжэнне кошту візаў для грамадзянаў Беларусі. І гэты зварот быў перададзены Старшыні Еўрапейскай Камісіі. Тым ня менш увесь час чакаем вынікаў выбараў у беларускі парламент, якія прызначаны на 28 верасня бягучага года. Калі міжнародныя наглядальнікі, запрошаныя у Беларусь, прызнаюць, што выбары прайшлі ў адпаведных умовах, апазіцыі не будзе забаронены ўдзел ў выбарах, яна будзе дапушчаныя да падліку галасоў, да сродкаў масавай інфармацыі, калі гэта будзе пацверджана міжнароднымі назіральнікамі, тады наш зварот пэўна будзе праведзены ў жыццё шляхам перамоваў.
- А калі назіральнікі прызнаюць адваротнае?
- Хутчэй за ўсё зварот застанецца без разгляду Еўрапейскай камісіяй, бо камісія не будзе весці перамовы з уладай, якая выбраная неадпаведным міжнародным нормам спосабам. Гэта пытанне маральнасці,а не палітыкі. Улада павінна быць маральнай і ў Беларусі.
Радыё Рацыя.