Бухвостаў: Патрэбна думаць аб будучымУ парламенцкай асамблеі "Усходняга партнёрства" - Еўранест павінны быць прадстаўленыя толькі палітычныя партыі. Такое меркаванне ў інтэрв'ю Рацыі выказаў старшыня аргкамітэту па стварэнні Беларускай партыі працоўных Аляксандр Бухвостаў.
З палітыкам паразмаўляў Кастусь Вансяцкі.
Апошняе выпраўленне: 13.03.2010 12:02
Дапамога сваякам загінуўшых беларускіх турыстаўАдкрыты дабрачынны рахунак для аказання дапамогі сваякам беларускіх турыстаў, загінулых у Мурманскай вобласці Расіі, паведаміў БелаПАН метадыст Брэсцкага абласнога цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму Уладзімір Абрамчык. Паводле яго слоў, рахунак адкрыты 12 сакавіка па ініцыятыве брэсцкіх турыстаў.
Апошняе выпраўленне: 13.03.2010 11:58
Абскардзіць рашэнне, якога не ведаешУладзімір Хільмановіч, дзяяч праваабарончага цэнтра „Вясна” звярнуўся 12 сакавіка з запытам у Цэнтральную выбарчую камісію Беларусі (ЦВК) па пытанні супярэчнасцяў заканадаўства і выбарчай працэдуры ў Беларусі.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 16:25
Справа ў дачыненні Дзянісава зноўку перанесенаУ судзе Ленінскага раёна Гродна працягваецца разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да незалежнага журналіста Алеся Дзянісава, якога супрацоўнікі міліцыі абвінавачваюць у самаўпраўстве.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 13:39
Вынікам выбараў ужо зараз можна не давярацьСябры Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) расчараваны фармаваннем участковых выбарчых камісій. З 13 накіраваных ад партыі чалавек прайшло толькі 4. Адзін - у Пружанах і тры – у Брэсце. Асабліва незадаволены тым, што мала людзей уключылі ў камісіі Маскоўскага раёну Брэста, дзе балатуецца большасць кандыдатаў у дэпутаты ад партыі.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 17:20
Народныя абраннікі пра людзей не дбаюцьУ Азёрах, па прычыне адлігі цэнтральная вуліца мястэчка можа стацца ракой. Бо папярэднія будаўнічыя працы па рэканструкцыі дарогі праводзіліся борзда, а ранейшы водаадвод заліты цэментам.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 16:16
У Брэсцкай вобласці сябры БНФ увайшлі ва ўчастковыя камісііПры фармаванні ўчастковых камісій у Брэсцкай вобласці ўлады вырашылі выправіць свае ранейшыя памылкі адносна сяброўства партыі БНФ у камісіях.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 14:36
Таямнічае фармаванне выбарчых камісіяўБярозаўскі райвыканкам зноў зрабіў фармаванне выбарчых камісій таямніцай. Але на гэты раз ад апазіцыі сябрамі участковых камісій сталі 2 чалавекі - сябра партыі БНФ Таццяна Аліхвер была накіравана ад грамадзян, Сяржук Русецкі - ад партыі БНФ.
Усё роўна гэта не радуе астатніх сябраў партыі БНФ, якіх не толькі не ўключылі ў камісіі, але нават не паведамілі, калі іх фармавалі.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 19:29
Дзіўнае рашэнне ўладаўКіраўніцтва гарадской суполкі Партыі БНФ Брэста вельмі занепакоенае сваеасаблівым рашэннем мясцовых уладаў аб забароне пікетаў на цэнтральных вуліцах і плануе нейкім чынам паўплываць на яго адмену ці знайсці нейкі іншы выхад з сітуацыі.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 18:27
Разгляд справы Дзянісава перанесены на пятніцуЯк высветлілася падчас судовага паседжання, пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Алеся Дзянісава складзены з парушэннем існуючага заканадаўства, у сувязі з чым суддзя Ксенія Стасюкевіч і прыняла рашэнне аб пераносе слуханняў.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 17:31
Праваабаронцу адмоўленаАдміністрацыя Ленінскага раёна Гродна адмовіла праваабаронцу Раману Юргелю ў магчымасці прысутнічаць на паседжанні па фармаванні участковых выбарчых камісій.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 17:33
У Гродне судзяць журналістаСуд Ленінскага раёна Гроднаі разгледзіць сёння справу журналіста Алеся Дзянісава, які паводле пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні абвінавачваецца ў самаўпраўстве.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 16:09
Адзін крок наперад і два назадКіраўніцтва Брэсцкай абласной структуры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" адзначае, што гэтыя выбары значна адрозніваюцца ад мінулых, бо ёсць пэўныя змены да лепшага, але назваць усё гэта нейкай палітычнай лібералізацый немагчыма.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 17:47
Гродзенцы пакутуюць ад рамонтаў цеплатрасУ многіх мікрараёнах Гародні пасля правядзення працаў па рамонце цеплавых сетак не добраўпарадкоўваецца тэрыторыя, што ў сваю чаргу прыносіць жыхарам горада істотныя нязручнасці.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 14:57
Самацветы ў БрэсцеУ берасцейцаў ёсць шанец апошні раз за гэтую вясну наведаць выставу самацветаў, якая працуе ў Выставачнай зале з 2 па 8 сакавіка. Ужо 12-ты год яна наведвае Беларусь.
Апошняе выпраўленне: 08.03.2010 12:50
|