08-02, 14:05

Рост венерычных захворванняў

На Гарадзеншчыне падвышаецца колькасць захворванняў венерычнымі хваробамі сярод дзяцей, а праваахоўныя ворганы выказваюць занепакоенасць сітуацыяй з палавой недатыкальнасцю непоўнагадовых.

Як паведамляе Гарадзенская абласная пракуратура, у судовыя ўстановы накіравана 9 крымінальных справаў, узбуджаных паводле артыкула 168 крымінальнага кодэкса(палавыя зносіны  і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, не дасягнуўшай 16-гадовага ўзросту).

У рэгіёне на працягу года зарэгістравана 35 дзіцячых абортаў, і 105 родаў сярод непоўнагадовых.Аднак, супрацоўнікі праваахоўных ворганаў не выключаюць,што рэальная лічба  можа быць значна большай-фіксуюцца  выпадкі, калі аборты непаўнагадовым лекарамі не рэгіструюцца, а лячэнне венерычных хваробаў адбываецца самастойна ці ананімна.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя