07-05, 15:30

У Мазыры ад выбуху кола ў гарадскім аўтобусе пацярпелі чацвёра дзяцей

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, надзвычайнае здарэнне адбылося 6 мая.

Пры руху аўтобуса "Ікарус" адбыўся выбух унутранага левага кола, у выніку чаго парвалася металічная частка кузава. У цэнтральную раённую бальніцу былі дастаўлены дзеці 1994, 1995 і 1997 гадоў наражэння з траўмамі ног і пранікаючым раненнем вока, а таксама дзіця 2003 года нараджэння, у якога назіралася пачырваненне вачэй. 

Праверку здарэння праводзіць пракуратура Мазырскага раёна. //БелаПАН
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя