Ужо зараз у тралейбусах Гродна тэстуюцца новыя кампосцеры, якія цэнтралізавана адключаюцца на час праверкі квіткоў. Новымі кампосцерамі ўжо абсталяваны тралейбус №51.
Кампосцеры могуць блакавацца кіроўцам тралейбуса з дапамогай тумблера, які заўсёды пад рукой. Такім чынам, найбольш жвавыя “зайцы” страчваюць магчымасць прабіць талончык у апошні момант, калі кантралёр ужо стаіць у дзвярах.
Хутка гэткія кампосцеры ўсталююць на амаль усіх тралейбусах, паведамляе Блог Гродна s13.




