12-05, 14:44

Паляваў на гусей, застрэліў чалавека

У Сенненскім раёне на паляванні загінуў індывідуальны прадпрымальнік.

Труп прадпрымальніка з агнястрэльнай ранай галавы ў вобласці левай скроні і пашкоджаннем галаўнога мозга быў знойдзены 10 траўня прыблізна ў 6.25 на полі каля вёскі Студзёнка. Побач з целам знаходзілася зарэгістраваная паляўнічая стрэльба ІЖ-58 12-га калібру, што належала загінуламу, патранташ з 18 патронамі гэтага ж калібру і паляўнічы нож.

Следча-аператыўнай групай пад кіраўніцтвам начальніка Сенненскага РАУС і пракурора раёна ўстаноўлена, што 9 траўня прыблізна а 23-й гадзіне 24-гадовы вартаўнік паляваў на дзікіх гусей на полі. На шоргат, мяркуючы, што ўзлятае гусь, стрэліў з зарэгістраванай паляўнічай стрэльбы ІЖ-58 16-га калібру ў бок прадпрымальніка, прычыніўшы апошняму раненне, ад якога той памёр.

Вартаўнік і ІП з'яўляюцца членамі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, маюць дазволы на права захоўвання і нашэння зброі, а таксама пуцёўкі на права палявання, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя