Гэта адбылося 5 чэрвеня, напярэдадні сплаву на байдарках па Аўгустоўскім канале з удзелам памежнікаў Беларусі, Літвы і Польшчы.
Цела тапельца знайшлі толькі ранкам 6 чэрвеня. Гэта быў няшчасны выпадак праз глеістае дно падчас купання.
Сплаў з прычыны трагедыі быў адменены.
А 8 чэрвеня ў Мінску, катаючыся па Свіслачы на катамаране, загінуў 48-гадовы жыхар сталіцы. Па неасцярожнасці ён зваліўся ў ваду. Яго цела пакуль не знайшлі. //БЕЛТА




