14-06, 17:20

Хлопец скокнуў з дзевятага паверха на вуліцы Матусевіча

Фота “КП”Пасля выпускнога шасцёра хлопцаў вырашылі прагуляцца па страсе дзевяціпавярховага дома па вуліцы Матусевіча ў Мінску. Яны весяліліся і выпівалі.

Крык “Будзем жыць!” раздаўся нечакана. Адзін з падлеткаў з разбегу скокнуў уніз.

- Калі мы прыехалі па выкліку, спалоханая кампанія стаяла на вуліцы. Было відаць, што падлеткі нецвярозыя, - распавядае “Комсомольской правде в Белоруссии” Иван Ліпень, лекар-рэаніматолаг “хуткай дапамогі”, які прыехаў на выклік. - Хлопца цудам выратавала бяроза, якая расце пад акном. Дрэва амартызавала. У выніку хлопец шчасаў бок і атрымаў невялікую рану на галаве.

Вышыня дома - 31 метр. Сяргей зваліўся на зямлю. Галінкі змякчылі падзенне.

Першыя некалькі секунд Сяргей знаходзіўся ў прытомнасці. Але хутка моцна заснуў - ад выпітага алкаголю.

- Мы тут жа паставілі Сяргею кропельніцу, увялі абязбольвальнае і адвезлі ў лякарню, - успамінае медык.

Пайшоў чацвёрты дзень, як выпускнік ляжыць у лякарні хуткай дапамогі. З рэанімацыі яго ўжо перавялі ў траўматалогію.

- Сяргей пачуваецца нармальна. Мілы хлопец, добра ідзе на кантакт. Хутка будзем выпісваць! - гавораць лекары і ў здзіўленні разводзяць рукамі. - Выпадак, вядома, унікальны. Такое бывае, але вельмі рэдка…

- Мне пашанцавала. Арганізм дужы. Так, сіла ёсць - розуму не трэба. Жадаў палётаць… Ніколі больш на страху не пайду! Рукі баляць і спіна, - кажа Сяргей.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя