16-06, 20:46

Састарэлага эратамана з Расіі затрымалі ў гомельскай прыбіральні

Супрацоўнік міліцыі затрымаў у адной з грамадскіх прыбіральняў Гомеля 70-гадовага жыхара Бранскай вобласці Расіі, які спрабаваў інтымна пазнаёміцца з мясцовымі мужчынамі.

Спроба знаёмства заключалася ў тым, што стары ў прыбіральні прапаноўваў паглядзець эратычныя фота мужчын, паведамілі Інтэрфаксу ў праваахоўных органах Гомельскай вобласці.

Паводле інфармацыі з УУС, 70-гадовы мужчына з кабінкі прыбіральні прасоўваў у суседнюю пачак фатаграфій голых мужчын. Выпадкова яго суседам па кабінцы аказаўся міліцыянт, які і затрымаў састарэлага эратамана.

У аддзеле міліцыі мужчына распавёў, што раней ён працаваў педагогам у Бранскай вобласці, а зараз з’яўляецца настаяцелем аднаго з храмаў у гэтай жа вобласці.

Затрыманы кажа, што “прыехаў у Гомель, каб усталяваць цёплыя адносіны з маладымі мужчынамі, якія яму ўсё жыццё падабаліся”. У міліцыі адзначылі, што “мужчына выглядае вельмі малажава, калі ацэньваць яго знешне, то пражыве яшчэ 70 год. У яго доўгая сівая барада, і калі яго апрануць у рызу, то сапраўды, вельмі падобны на святара”.

Фатаграфіі, канфіскаваныя ў старога, адправілі на экспертызу, з яго ўзялі падпіску аб яўцы, ён адпушчаны, але калі экспертыза прызнае гэтыя здымкі парнаграфіяй, то расійца-эратамана будуць судзіць па крымінальнаму артыкулу.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя