Загінулых у выніку выбуху ўначы 3 ліпеня дакладна няма.
Пра гэта заявіў галоўны ўрач бальніцы хуткай дапамогі Віктар Сірэнка, камэнтуючы чуткі пра тое, што можа быць некалькі смяротна параненых ад выбуху самаробнага прыстасаваньня. У прыватнасці ў кам’юніці мінск.бай з]явіліся сведчанні пра тое, што бачылі разарванае цела падлетка, а таксама інфармацыя пра двух загінуўшых ад ранаў дзяўчын 13 і 14 год.
-Я сам быў на гэтым месцы і з усёй адказнасцю заяўляю, што аніякіх трупаў там не было. Практычна кожнага пацярпелага агледзіў.
У бальніцы хуткай дапамогі цяпер застаюцца чатыры чалавекі. Віктар Сірэнка характаразуе стан трох з іх, як задавальняючае. Чацьверты – хлопец 18-ці год знаходзіцца ў цяжкім стане. Усяго пасля выбуху былі шпіталізаваныя 47 чалавек.
Сяргей Будкін, Радыё Рацыя, Мінск




