16-07, 20:32

У Беларусі разбіўся самалет

Трагедыя здарылася на хутары Токары пад Бабруйскам у суботу а 15:35. На вачах у лётчыка‑курсанта, інструктара, мясцовых жыхароў і пастухоў упаў і загарэўся самалёт «Вільга‑35А». Пілот загінуў.

Гэты аднаматорны чатырохмесцавы самалёт быў выпушчаны ў Польшчы ў 1984 годзе. Ён належыў тутэйшаму аэраклубу «Бабруйчанін», які займаўся падрыхтоўкай лётчыкаў.

У гэты дзень, як звычайна, курсанты адпрацоўвалі навыкі пілатавання на планэрах. Адзін з іх прызямліўся ля Токараў і інструктар выклікаў з дыспэтчарскай аэрадрому самалёт, каб той адбукcіраваў безматорны лятальны апарат назад на пляцоўку.

Самалёт «Вільга», кіраваны спрактыкаваным пілотам, які 13 гадоў адслужыў у войску і  3 гады паспяхова буксіраваў планэры ў аэраклубе, падчас развароту над хутарам раптам стаў рэзка зніжацца, урэзаўся ў зямлю між хатамі і загарэўся.

На шчасце, на хутары, ніхто не пацярпеў.

У аэраклубе сытуацыю пакуль не камэнтуюць, адно зазначаюць, што лётчык садзіў самалёты такога тыпу паўтары тысячы разоў.

Магілёўская транспартная пракуратура праводзіць праверку, паведамляе Наша Ніва.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя