17-07, 20:06

Ля мяжы знайшлі паўтары тысячы пляшак украінскай гарэлкі

Беларускія памежнікі выявілі ў Берасцейскай вобласці тры нелегальныя склады з гарэлкай украінскай вытворчасці. Усяго было канфіскавана 1400 пляшак на суму каля 32 мільёнаў рублёў, — паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Варта адзначыць, што сотні беларускіх грамадзян перасякаюць мяжу на аўтамабілях ды аўтобусах, каб закупіць у Чарнігаве  і  Чарнігаўскай вобласці алкагольныя напоі ды іншыя тавары, — камэнтуе навіну чарнігаўскае выданне «Високий Вал».

На думку выдання, звязана гэта з тым, што багата тавараў ва Украіне каштуюць значна танней, чым у Беларусі. Напрыклад, украінская гарэлка каштуе ўдвая меней за беларускую. Між тым, у Беларусь можна ўвозіць ня больш за два літры алкагольных вырабаў, паведамляе Наша Ніва.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя