18-07, 21:13

Па Нёману плаваюць не толькі людзі, але і цыгарэты

Гарадзенскія памежнікі ў супрацоўніцтве з літоўскімі калегамі ліквідавалі канал незаконнай перапраўкі цыгарэтаў з Беларусі ў Літву.

16 ліпеня ў трох метрах ад Нёмана нашыя памежнікі затрымалі аўтамабіль «УАЗ» і двух беларусаў.

У часе дагляду ў кузаве машыны знайшлі 24 тысячы пачак цыгарэт расейскай вытворчасці. Яны былі запакаваныя ў гумова‑брэзэнтавыя чахлы і падрыхтаваныя да пераправы цераз Нёман у Літву. У кабіне машыны знаходзілася партатыўная ультрахвалевая радыёстанцыя.

Прыблізная сума ацэнкі канфікскаванага грузу склала 36 мільёнаў рублёў, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт, паведамляе Наша Ніва.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя