21-07, 19:26

Пракуратура заступілася за апазіцыянера

Старадарожская пракуратура закрыла адміністратыўную справу супраць актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кандыдата ў дэпутаты ад адзінага спісу АДС па Любанскай выбарчай акрузе Арцёма Агафанова.

Актывіст АДС Арцём Агафонаў быў затрыманы супрацоўнікамі старадарожскай міліцыі яшчэ 19 ліпеня падчас раздачы інфармацыйных улётак з пасланнем Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Усяго Арцём Агафонаў, разам з кіраўніком свайго перадывыбарчага штабу паспелі раздаць больш за 2,5 тысячы ўлётак. Затрымалі ж актывістаў – выпадкова, кажа Арцём Агафонаў:

-  Міліцыя прыехала выпадкова. Іх выклікалі на нейкі сямейны скандал. Яны вяртаюцца з гэтага выкліка. І тут бачаць як з пад’езду выходзім мы з пачкай улетак ў руках. Падыйшлі: “Што гэта такое? Антыўрадавая агітацыя?” Ну і, карацей кажучы, - нас ва ўчастак.

У РУУС на актывістаў быў складзены адміністратыўны пратакол аб парушэнні правілаў агітацыі, і была перададзеная позва на 14.00 у суд Старадарожскага раёну. Аднак судовае разбіраельніцтва так і не адбылося, распавядае Арцём Агафонаў:

- Сёння я прыйшоў у 14.00 у суд. Там нікога няма. Суддзя ўвогуле не ў курсе. У РУУС сказалі, што матэрыялы накіраваныя ў пракуратуру. Патэлефанаваў у пракуратуру -запрасілі да іх. Я прыйшоў. Прыняў мяне выконваючы абавязкі пракурора спадар Балоцька. Ён мне вярнуў канфіскаваныя ўлёткі. Я напісаў распіску, што атрымаў іх. Мы паціснулі адзін аднаму рукі і разышліся.

Паводле Арцёма Агафонава, упершыню за апошні час пракуратура заступілася за прадстаўніка апазіцыі і скасавала цалкам незаконнае рашэнне, якое прынялі супрацоўнікі міліцыі.

Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя, Мінск

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя