12-11, 12:01

Ушанаванне памяці герояў Слуцкага антыбальшавіцкага паўстання

Ушанаванне памяці герояў Слуцкага антыбальшавіцкага паўстання 1920 году беларуская грамадскасць адзначыць у гэтым годзе 30 лістапада – менавіта на мерапрыемствы у гэты дзень адпаведныя звароты пададзены у Слуцкі раённы выканаўчы камітэт.

Як распавёў Рацыі адзін з актывістаў секцыі “Мемарыял” Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Вячаслаў Сіўчык, мяркуецца, што удзел у мерапрыемствах прымуць да паўсотні грамадскіх актывістаў.

“Традыцыйна у бліжэйшыя выходныя да 27 лістапада у Беларусі ушаноўваецца памяць герояў Слуцкага збройнага чыну. У гэтым годзе таксама будзе арганізавана адмысловая вандроўка для усіх жадаючых па гістарычных мясцінах у вёсках Грозава, Семежава і Вызне”

Апроч гэтага,  як распавёў Вячаслаў Сіўчык, 29 лістапада у Менскім урочышчы Курапаты адбудзецца урачыстае усталяванне памятнага крыжу героям Слуцкага антыбальшавіцкага паўстання, што былі закатаваныя і загінулі у савецкіх турмах і лагерах.

Барыс Гарэцкі, Радыё Рацыя, Мінск

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя