04-05, 11:53

Для распрацоўкі будаўнічага праекта Гродзенскай ГЭС прыцягнуты ўкраінскія спецыялісты

Для распрацоўкі будаўнічага праекта Гродзенскай ГЭС прыцягнуты ўкраінскія спецыялісты, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у РУП "Гроднаэнерга".

Генеральным праекціроўшчыкам ГЭС з'яўляецца навукова-даследчае прадпрыемства "БелНДПІЭнергапрам", якое цяпер пачало работу над будаўнічым праектам. Самае складанае ў ім - праектаванне будынка ГЭС і вадазліўнай плаціны. Менавіта для распрацоўкі гэтых элементаў у якасці субпадрадчыкаў прыцягнуты спецыялісты ўкраінскага ААТ "Гідрапраект", які мае вялікі вопыт такога праектавання.

Цяпер на месцы ўзвядзення ГЭС спецыялісты ААТ "Гроднапрамбуд" - генпадрадчыка па выкананню будаўніча-мантажных работ - распрацоўваюць катлаван. Да канца года ён будзе выкапаны да праектных адзнак, а таксама праведзена шпунтавая перамычка і арганізавана водапаніжэнне.

Акрамя таго, плануецца, што ўжо ў першай дэкадзе мая з іранскай кампаніяй "Марвестан груп", якая выйграла тэндэр, будзе заключаны кантракт на пастаўку абсталявання для ГЭС.

Гродзенская ГЭС у пойме ракі Нёман ствараецца ў адпаведнасці з дзяржаўнай комплекснай праграмай мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў Беларускай энергасістэмы. Магутнасць новай гідраэлектрастанцыі складзе 17 МВт і будзе большая, чым сумарная магутнасць усіх дзеючых цяпер ГЭС у рэспубліцы. Увод Гродзенскай ГЭС, намечаны на 2010 год, дасць магчымасць выпрацоўваць танную экалагічна чыстую энергію і істотна павысіць надзейнасць электразабеспячэння абласнога цэнтра. //БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя