Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне Валянцін Вялічка 14-16 траўня наведае з рабочай паездкай Гродзенскую і Віцебскую вобласці.
Як паведамляе БелТА, Валянцін Вялічка правядзе сустрэчы і перамовы з кіраўніцтвам абласцей, шэрага гаспадарак розных форм уласнасці, на якіх будуць абмяркоўвацца пытанні пашырэння беларуска-ўкраінскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і павелічэння экспарту беларускай прадукцыі на рынак Украіны.




