Міністэрства лясной гаспадаркі прапаноўвае для аховы лясоў размясціць на вышках аператараў GSM відэакамеры.
Гаворка ідзе пра відэакамеры, якія фіксуюць лясныя ўзгаранні і пажары на балотах. Мінлясгас прапаноўвае размясціць іх на самай вышыні мачты, аднак паразумення з сотавымі аператарамі пакуль не знойдзена. Сваіх вышак у ведамства бракуе, яны не ахопліваюць усёй тэрыторыі краіны - адна вышка візуальнага назірання за ляснымі пажарамі каштуе бюджэту ў 50 млн. рублёў.




