Пра гэта паведаміў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Аляксандр Антоненка.
Паводле яго слоў, пад гіпермаркет адведзена 9 га гарадской тэрыторыі на праспекце Клецкага. Права арэнды ўчастка набыло замежнае прыватнае прадпрыемства "Трыніці Інвест". У адпаведнасці з умовамі аўкцыёну яно абавязана пабудаваць аб'ект і ўвесці яго ў эксплуатацыю на працягу трох гадоў.
Праект будаўніцтва гэтага самага буйнога ў Гродне гандлёвага цэнтра ўжо гатовы, цяпер ён павінен прайсці экспертызу, адзначыў Аляксандр Антоненка. //БЕЛТА




