20-08, 11:22

Тарыфы на ўнутрырэспубліканскія перавозкі грузаў па чыгунцы павышаны на 25%

20 жніўня на 25% павышаны тарыфы на ўнутрырэспубліканскія перавозкі чыгуначным транспартам. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Міністэрства эканомікі № 167 ад 14 жніўня, паведамляе прэс-служба ўпраўлення Беларускай чыгункі (БЧ).

"У сувязі з гэтым з 0.00 20 жніўня 2008 года да ставак прэйскуранта № 10-01 на грузавыя чыгуначныя перавозкі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах устанаўліваецца павышальны каэфіцыент 4,438", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы. Падатак на дададзены кошт да правазных плацяжоў, дадатковых збораў, плацяжоў за паслугі чыгункі будзе налічвацца згодна з раней устаноўленым парадкам.

Трэба зазначыць, што на прэс-канферэнцыі 30 ліпеня начальнік БЧ Уладзімір Жарало заяўляў: акупнасць гэтага віду перавозак па чыгунцы сёння складае толькі 72%, паведамляе БелаПАН.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя