21-08, 11:22

Французскі банк дапаможа беларускім прадпрыемствам

Французскі банк Societe Generale будзе крэдытаваць беларускія прадпрыемствы. Цяпер праводзяцца адпаведныя работы па арганізацыі прамога фінансавання, паведамілі БЕЛТА у ЗАТ "АКБ "Белрасбанк".

ЗАТ "АКБ "Белрасбанк"з'яўляецца даччыным банкам расійскага ААТ "АКБ "Расбанк". Кантрольны пакет акцый Расбанка належыць французскай банкаўскай групе Societe Generale. Цяпер Societe Generale - трэці буйнейшы карпаратыўны і інвестыцыйны банк у Еўропе з агульным памерам актываў больш як 950 млрд. еўра і ўласным капіталам 33,4 млрд. еўра.

У ААТ "Расбанк" устаноўлены крэдытныя ліміты 28 буйнейшым беларускім прадпрыемствам на агульную суму $1384,3 млн., выдадзена крэдытаў карпаратыўным кліентам на суму $529,3 млн.

ЗАТ "АКБ "Белрасбанк" у мэтах садзейнічання развіццю знешнеэканамічнай дзейнасці кліентаў, фінансавання знешнегандлёвых кантрактаў і паляпшэння якасці правядзення міжнародных разлікаў падтрымлівае карэспандэнцкія адносіны з 93 беларускімі і замежнымі банкамі, паведамляе БЕЛТА

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя