21-08, 14:12

Кошты на газ стануць вядомы восенню

Рашэнне пытання пра цану за расейскі газ для Беларусі адкладзенае кіраўнікамі ўрадаў краін на восень. Пра гэта паведаміў на прэс‑канфэрэнцыі ў Мінску пасол Расеі Аляксандар Сурыкаў.

«Такі крок быў зроблены праз тое, што ў формуле цаны цягам году адбываюцца далічэньні. Таму верасень‑кастрычнік былі прызнаныя найбольш спрыяльнымі для таго, каб вызначыцца з цаной», — растлумачыў дыплямат. «З гэтым жа зьвязанае і пытаньне аб атрыманьні расейскага крэдыту», — дадаў ён.

Аляксандар Сурыкаў падкрэсліў, што ў пытаньні расейскага крэдыту расейскі бок гатовы падтрымаць Беларусь, паводле БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя