21-08, 14:14

Аб'ёмы жыллёвага будаўніцтва ў Менску выраслі

За сем месяцаў цяперашняга года ў сталіцы ўведзена ў эксплуатацыю 560,2 тысячы квадратных метраў жылля. Гэта амаль у паўтара разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, піша агенцтва "Менск-Навіны".

За студзень-ліпень 2007 года ў сталіцы было збудавана 392,4 тысячы квадратных метраў жылля, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні статыстыкі. У цяперашнім годзе прырост аб'ёмаў жыллёвага будаўніцтва склаў 42,8 адсотка. У тым ліку 278,9 тысячы "квадратаў" было пабудавана для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку з прычыны, што жывуць у нястачы і маюць патрэбу паляпшэння жыллёвых умоў, паведамляе Infobaza.by

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя