23-08, 21:08

Вытворчасць суднавага паліва ў Беларусі павялічылася ў 4,5 разу

Вытворчасць суднавага паліва нафтаперапрацоўчымі прадпрыемствамі Беларусі ў студзені—ліпені 2008 года павялічылася ў 4,5 разу ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам і склала 950 тыс. тон. Пра гэта паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу.

Усяго нафтаперапрацоўчымі прадпрыемствамі, паводле звестак Мінстата, было выраблена прадукцыі на 16.277,5 млрд. рублёў — на 16,6% больш, чым за адпаведны леташні перыяд. У студзені—ліпені гэтага года было выраблена: 1.912,3 тыс. тон аўтамабільнага бензіну (на 0,8% больш); 3.944 тыс. тон дызельнага паліва (на 0,2% менш); 3.501,8 тыс. тон топачнага мазуту (на 4,2% менш). Вытворчасць масел змазачных скарацілася на 3,2% і склала 91,9 тыс. тон.

У паліўнай прамысловасці аб'ём вытворчасці скараціўся на 0,9% і склаў 963,8 млрд. рублёў. У гэты перыяд было здабыта 1.010 тыс. тон нафты — на 0,8% менш, чым у студзені—ліпені 2007 года.

Паводле звестак Мінстата, аб'ём вытворчасці на прадпрыемствах электраэнергетыкі ў студзені—ліпені 2008 года павялічыўся на 10,7% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

За сем месяцаў прадпрыемствамі галіны было выраблена прадукцыі на 3.975 млрд. рублёў. У тым ліку: электраэнергіі — 20 млрд. кВт•ч (на 13,6% больш); цеплаэнергіі — 19,2 млн. Гкал (на 2,5% менш), паведамляе БелаПАН.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя